Найти тему
Учреждение "ГОЦНТ"

Як ішла Сула

3 мая 2021 года ў вёсках Гадзічава і Маркавічы адбыўся абрад “Ваджэнне Сулы”.  Старажытны мясцовы абрад адбыўся пятнаццаты год запар пасля аднаўлення яго намаганнямі мясцовых энтузіястаў. У 2019 годзе ён атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Слова “сула”, па тлумачэннях старажылаў, азначае рух, плынь. Гэтак жа называюць абрад і яго ўдзельнікаў. Водзяць Сулу штогод на другі дзень Вялікадня па праваслаўным календары, каб “усё радзіла і маланка не біла”. Традыцыя правядзення ад вёскі Гадзічава да вёскі Маркавічы пайшла ад звычая наведваць родных і сваякоў у суседняй вёсцы і віншаваць іх з Вялікаднем.
Сёлета ўдзельнікамі Сулы сталі мясцовая моладзь і старэйшыя жыхары, вучні школ Гомельскага раёна, госці з горада Гомеля. Свята прыцягнула ўвагу рэгіянальных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Далучыліся да Сулы і былы дырэктар Маркавіцкага дзіцячага садка – сярэдняй школы Мікалай Сцяпанавіч Пашчанка, былы настаўнік школы Рыгор Ціханавіч Басаў, якія стаялі ля вытокаў адраджэння мясцовых традыцый напачатку 2000-х гадоў. Прывітала ўдзельнікаў святочнага шэсця і паўдзельнічала ў абрадавых карагодах 87-гадовая Таццяна Сяргееўна Басава, маці Р.Ц. Басава, ад якой ён і іншыя даследчыкі запісалі многа ўспамінаў пра старадаўнія традыцыі.
Гэтым годам удзельнікі свята адрадзілі ваджэнне абрадавых карагодаў у жытнёвым полі. Па знойдзеных у архівах ДУ “Цэнтр культуры Гомельскага раёна” экспедыцыйных аўдыязапісах пачатку 2000-х гадоў намаганнямі фальклорнага гурта пры УА “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага” пад кіраўніцтвам Ірыны Станіславаўны Глінчыкавай адноўлены абрадавыя спевы.
Завяршылася абрадавае свята каля сельскага дома культуры ўзнагароджваннем яго непасрэдных арганізатараў і ўдзельнікаў падзякамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага райвыканкама. Удзельнікам і гасцям Сулы прапанавалі велікоднае частаванне, а таксама канцэртную праграму з удзелам мясцовых артыстаў і аматарскіх калектываў – дзіцячага фальклорнага ансамбля “Яромушка” ДУА “Яромінская дзіцячая школа мастацтваў Гомельскага раёна”, фальклорнага ансамбля “Спадчына” ўстановы “Урыцкі рэгіянальны цэнтр культуры і вольнага часу Гомельскага раёна”.

Тэкст, фота, відэа: І.В. Глушэц, вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”.
3 мая 2021 года ў вёсках Гадзічава і Маркавічы адбыўся абрад “Ваджэнне Сулы”. Старажытны мясцовы абрад адбыўся пятнаццаты год запар пасля аднаўлення яго намаганнямі мясцовых энтузіястаў. У 2019 годзе ён атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці і быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Слова “сула”, па тлумачэннях старажылаў, азначае рух, плынь. Гэтак жа называюць абрад і яго ўдзельнікаў. Водзяць Сулу штогод на другі дзень Вялікадня па праваслаўным календары, каб “усё радзіла і маланка не біла”. Традыцыя правядзення ад вёскі Гадзічава да вёскі Маркавічы пайшла ад звычая наведваць родных і сваякоў у суседняй вёсцы і віншаваць іх з Вялікаднем. Сёлета ўдзельнікамі Сулы сталі мясцовая моладзь і старэйшыя жыхары, вучні школ Гомельскага раёна, госці з горада Гомеля. Свята прыцягнула ўвагу рэгіянальных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі. Далучыліся да Сулы і былы дырэктар Маркавіцкага дзіцячага садка – сярэдняй школы Мікалай Сцяпанавіч Пашчанка, былы настаўнік школы Рыгор Ціханавіч Басаў, якія стаялі ля вытокаў адраджэння мясцовых традыцый напачатку 2000-х гадоў. Прывітала ўдзельнікаў святочнага шэсця і паўдзельнічала ў абрадавых карагодах 87-гадовая Таццяна Сяргееўна Басава, маці Р.Ц. Басава, ад якой ён і іншыя даследчыкі запісалі многа ўспамінаў пра старадаўнія традыцыі. Гэтым годам удзельнікі свята адрадзілі ваджэнне абрадавых карагодаў у жытнёвым полі. Па знойдзеных у архівах ДУ “Цэнтр культуры Гомельскага раёна” экспедыцыйных аўдыязапісах пачатку 2000-х гадоў намаганнямі фальклорнага гурта пры УА “Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага” пад кіраўніцтвам Ірыны Станіславаўны Глінчыкавай адноўлены абрадавыя спевы. Завяршылася абрадавае свята каля сельскага дома культуры ўзнагароджваннем яго непасрэдных арганізатараў і ўдзельнікаў падзякамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага райвыканкама. Удзельнікам і гасцям Сулы прапанавалі велікоднае частаванне, а таксама канцэртную праграму з удзелам мясцовых артыстаў і аматарскіх калектываў – дзіцячага фальклорнага ансамбля “Яромушка” ДУА “Яромінская дзіцячая школа мастацтваў Гомельскага раёна”, фальклорнага ансамбля “Спадчына” ўстановы “Урыцкі рэгіянальны цэнтр культуры і вольнага часу Гомельскага раёна”. Тэкст, фота, відэа: І.В. Глушэц, вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклоры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”.