Найти тему

Чарнобыль праз 35 гадоў, бяздомныя каты.

Красавік доўга не адпускаў зіму, нагадваючы пра яе снегам і завірухай. Мы смуткавалі з нагоды 35-годдзя чарнобыльскай трагедыі, згадвалі ахвяр на дзесяцігоддзе тэракта ў мінскім метро, святкавалі каталіцка-пратэстанцкую Пасху і назіралі за паводкай на Герадотавым моры.

Удзельнік вядомага фестываля Californication у строі Бэтмэна фінішыраваў у басейне з вадой. Паводле традыцыі фестываль зачыняе лыжны сезон маштабным святам, дзе апранутыя у строі вядомых кінаперсанажаў удзельнікі спускаюцца на лыжах і сноўбордах у басейн з халоднай вадой. Мінскі раен, Беларусь. 10 красавіка 2021 года.

​​​​Савецкая радыёлакацыйная станцыя сістэмы ранняга выяўлення пускаў міжкантынентальных балістычных ракет «Дуга-1». Даўжыня антэны РЛС 750 метраў. Турыстам дазволілі наведаць яе толькі ў 2016 годзе. «Дуга-1» мела сакрэтную назву «Чарнобыль-2». А ў адкрытых дакументах савецкіх часоў ён значыўся як закінуты піянерлагер. ​Фота: Дзмітрый Брушко

Асвячэнне ежы напярэдадні каталіцкай Пасхі ў касцёле найсвяцейшай Панны Марыі. Мінск, Беларусь, 3 красавіка 2021 года. Фота: Вадзім Заміроўскі

Ракета з надпісамі «Беларусь» і «Гродна» стартуе 12 красавіка ў Дзень касманаўтыкі на полі ля ўрочышча Забалаць пад Гродна, дзе вучні лабараторыі ракетна-касмічнага мадэлявання ўжо некалькі год запар запускаюць мадэлі ракет і касмічных караблеў. Гродна, Беларусь, 12 красавіка 2021 года. Фота: Кацярына Гардзеева

У Мінску пачала працу праграма для дзяцей ў галіне медыцыны ў межах праекту «Разумны Мінск». Дзеці, якія цікавяцца медыцынай, могуць праспрабаваць самастойна зрабіць укол, запламбіраваць зуб або накласці гіпс. Мінск, Беларусь, 25 красавіка 2021 года. Фота, Дар’я Буракіна

-6
-7