Найти тему
Юлия Белякова

"3,7 мільёна эўра для СМІ і рэпрэсаваных, а таксама 30 мільёнаў эўра ад Эўразьвязу для грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі — вы"

3,7 мільёна эўра для СМІ і рэпрэсаваных, а таксама 30 мільёнаў эўра ад Эўразьвязу для грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі — вынік працы Сьвятланы Ціханоўскай.

Грошы пойдуць на падтрымку незалежных ініцыятываў, СМІ, прафсаюзаў, дробнага і сярэдняга бізнэсу, прыватных установаў аховы здароўя. Грошы паступяць у Беларусь на пачатку наступнага году.

Пра гэта паведаміў эўракамісар Олівэр Варгеі на паседжаньні камітэту Эўрапарлямэнту з удзелам Сьвятланы Ціханоўскай. Сьвятлана Ціханоўская падзякавала за падтрымку ад імя беларускага народу, і заклікала ўспрымаць Беларусь як партнёраў.

Эўракамісар таксама заявіў, што вядзецца праца над комплексным плянам эканамічнай падтрымкі новай дэмакратычнай Беларусі. Гэта будзе надзейная прапанова Эўразьвязу ў падтрымку дэмакратычнага пераходу. Пры гэтым, Эўразьвяз скароціць любую супрацу з рэжымам Лукашэнкі