Найти тему

"МТЗ СПЫНІЎ ПРАЦУ"

МТЗ СПЫНІЎ ПРАЦУ. Сход работнікаў МТЗ адбываўся за прахадной, журналістаў туды не прапусцілі. Але з вуліцы былі чуваць шмагалосыя скандаванні "Свету!" і "Жыве Беларусь!".

Пасля сходу рабочыя і дырэктар МТЗ выйшлі за прахадную да журналістаў. Вось што яны сказалі.

Дырэктар прызнаў, што першая змена МТЗ працу спыніла. Ён не ведае, ці распачне працу другая змена.

Рабочыя звярнулі ўвагу журналістаў, што дырэкцыя завода хацела б, каб былі вылучаныя толькі эканамічныя патрабаванні. Між тым, сказалі яны, наша першае патрабаванне, каб было неадкладна праведзена рэфармаванне сілавых структур, каб былі звольненыя вінаватыя ў збіцці людзей. Другое патрабаванне - змена ўлада ў краіны. З месца падзеі перадае карэспандэнт @nashaniva