Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Днём Волі
«Як і многія беларусы, раней я не лічыла 25 сакавіка важнай датай. Але ў 2020 годзе ўсё змянілася. Мы пачалі пісаць гісторыю новай Беларусі. І цяпер усе мы разумеем: нельга ісці ў будучыню, не памятаючы пра мінулае, – а інакш можна затрымацца ў гэтым мінулым на 26 гадоў.
Беларуская Народная Рэспубліка стала старонкай нашай гісторыі, дзякуючы якой праз гады Беларусь атрымала незалежнасць, а не засталася шасцю вабласцямі ў складзе іншай краіны.
І сёння – наш дзень і наша свята. Я віншую нас з тым, што ў нас з'явіліся адзінства, салідарнасць і воля. І з тым, што ўсяго за тыдзень мы сабралі амаль 750 тысяч галасоў на платформе «Голас» – за мір, за перамовы, за свабодную будучыню нашай роднай краіны.
Паводле інфармацыі ByPol, рэжым паставіў сабе мэту не даць нам сабраць мільён. Таму яны блакуюць доступы да сайта «Галасы», робяць фэйкавыя рассылкі і спрабуюць запалохаць беларусаў, якія хочуць націснуць на кнопку. Але наша воля расце – і разам з ёй расце іх страх.
За першы тыдзень галасавання міністэрства замежных справаў Славеніі, Аўстрыі, Германіі, старшынства Швецыі ў АБСЕ, місіі ЕС і ЗША ў АБСЕ падтрымалі беларусаў. Мы ўжо пачалі дыялог з міжнароднымі партнёрамі аб тым, якой можа быць пляцоўка і бакі перамоваў пра новыя выбары. Бо нашыя галасы, сімвалы і феерверкі на вулiцах ўзмацняюцца і патрабуюць менавіта гэтага.
І я жадаю ўсім нам наступнае 25 сакавіка сустрэць ў той Беларусі, якую мы заслугоўваем – у краіне, дзе шануюць закон, захоўваюць правы і паважаюць народ. Бо ўжо сёння беларусы ўпершыню святкуюць Дзень Волі як Новы Год. Дык са святам!
Жыве Беларусь!»
"Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Днём Волі «Як і многія беларусы, раней я не лічыла 25 сакавіка важнай датай"
24 апреля 202124 апр 2021
1 мин
"Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў з Днём Волі
«Як і многія беларусы, раней я не лічыла 25 сакавіка важнай датай"