Васіль Быкаў на з'ездзе Саюзу пісьменьнікаў БССР у 1989 г. сказаў:
„Бел-чырвона-белы сьцяг ім, бачыце, ненавісны за тое, што яго насілі паліцаі. Дык паліцаі ж насілі і штаны, што ж тады вынікае з вашых вучоных высноў, шаноўныя панове? Няма сумненьня, усё гэта будзе сьмешна і недарэчна нават праз вельмі кароткі час. Але цяпер ня сьмешна. Цяпер балюча і крыўдна, бо тупы жандарскі бот па-ранейшаму папірае і фізычнае існаваньне нацыі, і яе стогадовыя духоўныя набыткі“.