29 кастрычніка 1937 года – адна з самых страшных дат у гісторыі Беларусі. Так у ноч з 29 на 30 кастрычніка ў сутарэннях НКУС было расстраляна больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.
Па расстрэльным спісе, які падпісаны ў тым ліку Сталіным і Молатавым, былі забіты такія выбітныя дзеячы культуры Беларусі як Алесь Дудар, Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Валеры Маракоў, Васіль Сташэўскі, Тодар Кляшторны, Янка Нёманскі. #Гісторыя
"29 кастрычніка 1937 года – адна з самых страшных дат у гісторыі Беларусі"
23 апреля 202123 апр 2021
~1 мин