Найти в Дзене

"А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? – Беларусы"

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
– Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах,
На руках у крыві, на нагах у лапцях?
– Сваю крыўду.

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
– На сьвет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несьці навучыў, разбудзіў іх сон?
– Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелася ім,
Пагарджаным век, ім, сьляпым, глухім?
– Людзьмі звацца.