Давыд Гарадзенскі — легендарны герой вайны з Тэўтонскім ордэнам, абаронца ад крыжакоў Гродна, Наваградка і Пскова. Яго імя было шырока вядома і нават сустракаецца ў нямецкіх і рускіх хроніках.
Перамогі над крыжакамі праславілі Давыда. Ягоныя імклівыя паходы ў Прусію, Лівонію, Мазовію, Брандэнбург выклікалі сапраўдны жах перад беларускім палкаводцам, бо яго нельга было перамагчы нават найлепшым у Еўропе воінам — тэўтонскім рыцарам. Моцная абарона была неабходна, бо Гродна меў важнае стратэгічнае значэнне для ВКЛ: ён абараняў шлях у Верхняе Панямонне з ягонымі рамеснымі гарадамі.
У хуткім часе ў Гродна з’явіцца помнік герою: гэта першы помнік за шмат гадоў, які па-сапраўднаму звязаны з гісторыяй горада.
"Давыд Гарадзенскі — легендарны герой вайны з Тэўтонскім ордэнам, абаронца ад крыжакоў Гродна, Наваградка і Пскова"
23 апреля 202123 апр 2021
7
~1 мин