Найти тему
Люблю Шить

"✔️ 10 галоўных фішак Telegram паводле Мая краіна Беларусь 1) Бяспека"

✔️ 10 галоўных фішак Telegram паводле Мая краіна Беларусь

1) Бяспека. Бяспека ў Telegram адна з галоўных пераваг і боль для дзяржнаўных орнагаў.

2) Геалакацыі анлайн. Вядома, што геалакацыю можна было скідываць і ў іншых месенджарах, але ў Telegram ёсць магчымасць скідываць геалакацыю ў рэжыме рэальнага часу.

3) Боты. Боты валодаюць велізарнымі магчымасцямі ўжывання: пошук і спампаванне бясплатных кніг, музыкі, фільмаў, рэцэптаў, праверка штрафаў, апрацоўка фота, чытанне тэксту голасам, прагноз надвор'я, курсы валют, слоўнікі, перакладнік і г.д.

4) Убудаваны плэер. Пасля абнаўлення месэнджар пашырыў свой функцыянал. Зараз у наяўнасці паўнавартаснае меню навігацыі, прагляд вокладак і магчымасць ствараць трэклісты з загружаных у чат трэкаў. Нядрэнная альтэрнатыва плэера "Укантакце", які амаль ужо платны.

5) Сакрэтныя чаты. Яны патрэбныя для людзей, якія хочуць сапраўды бяспечнае камунікаванне. Увесь трафік шыфруецца ад прылады да прылады. Гэта азначае, што толькі вы і ваш суразмоўца зможаце прачытаць вашы паведамленні. Ніхто не зможа іх перахапіць ці расшыфраваць. Яшчэ адно адрозненне сакрэтных чатаў ад звычайных — яны не захоўваюцца на серверах.

6) Самазнішчэнне паведамленняў. Гэты таймер запусціцца ў момант, калі атрымальнік прачытае паведамленне (дзве зялёныя галачкі). Як толькі зададзены час пройдзе, паведамленне знікне без следу з абедзвюх прылад.

7) Падтрымка некалькіх акаўнтаў. У апошнім абнаўленне з’явілася магчымасць падлучаць да трох акаўнтаў,зарэгістраваных на розныя нумары. Перамыкацца паміж імі можна ў бакавым меню. Па змаўчанні вы будзеце атрымваць апавяшчэнні адразу з усіх сінхранізаваных профіляў. Калі вам такі расклад не падыходзіць, у наладах усе лёгка змяняецца.

8) Воблачнае сховішча. Ёсць шмат воблачных сховішч, але амаль усё яны платныя і маюць пэўную колькасць бясплатнага месца. Telegram воблачнае сховішча не мае абмежаванняў і абсалютна бясплатнае. Сам працэс загрузкі файлаў рэалізаваны ў выглядзе чату з самім сабой(Saved Messages).

9) Хуткая дастава паведамленняў і файлаў. У адрозненне ад іншых месенджараў у якіх бываюць памылкі пры адпраўленне паведамленння пры дрэнным інтэрнэце ў Telegram такой памылкі няма.

10) Налепкі. Ну куды ж без іх, галоўнае адрозненне, што яны тут бясплатныя і іх можна рабіць самому (з дапамогай ботаў, пра якіх мы распавядзем у наступны раз).

Калі вам спадабалася і жадаяце яшчэ, стаўце 👍 і распавядайце сябрам😉