Найти тему

"​​8 снежня 1991 года ў рэзідэнцыі "Віскулі" ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ел"

​​8 снежня 1991 года ў рэзідэнцыі "Віскулі" ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын, Леанід Краўчук і кіраўнікі ўрадаў трох славянскіх рэспублік СССР падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Так званае Белавежскае пагадненне паклала канец 69-гадовай гісторыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Прычым аб спыненні існавання СССР як суб'екта міжнароднага права і геапалітычнай рэальнасці аб'явілі лідары тых савецкіх рэспублік, якія ў 1922 годзе яго і заснавалі.