Найти в Дзене

"​​У снежні 1917 года адбыліся векапомныя падзеі, без якіх сённяшняй незалежнай Беларусі не існавала б"

"​​У снежні 1917 года адбыліся векапомныя падзеі, без якіх сённяшняй незалежнай Беларусі не існавала б"

​​У снежні 1917 года адбыліся векапомныя падзеі, без якіх сённяшняй незалежнай Беларусі не існавала б.

5 снежня 1917 г. у Менску пачаў сваю працу Першы Ўсебеларускі З'езд - першая ў навейшай гісторыі прадстаўнічая агульнабеларуская канферэнцыя, на якой беларускае грамадства мела выказаць сваю пазіцыю па пытанні далейшага развіцця Радзімы.

Паседжанні адбываліся ў перыяд 5-17 снежня 1917. З'езд сабраў шматлікіх беларускіх палітычных дзеячаў, якія прадстаўлялі Менскую, Магілёўскую, Віцебскую, Смаленскую, Гарадзенскую губерні і беларускамоўныя паветы Ковенскай, Віленскай і Бранскай губерняў. Сярод дэлегатаў былі прадстаўнікі земства, беларускіх палітычных партый, дэпутаты Ўсерасейскага Ўстаноўчага Сходу, абраныя ад беларускіх губерняў на дэмакратычных выбарах за два тыдні перад гэтым, і многія іншыя.

З'езд ухваліў шэраг момантаў, між іншым абвясціў права беларускага народу на незалежнасць і самавызначэнне, а таксама прыняцце дэмакратычнай форму ўраду. У ноч з 17 на 18 снежня З'езд паспеў прыняць першы пункт свае выніковае рэзалюцыі:

"Першы Усебеларускі Зьезд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць з свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх, рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання краем"

Адразу пасля прыняцця гэтага пункту войскі РСФСР гвалтоўна разагналі З'езд.

З'езд выбраў сваю Раду, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партыяў. Рада З'езду і яе Выканаўчы камітэт працягвалі дзейнасць у падполлі. Пазней яны адыгралі важную ролю ў абвяшчэнні БНР і ўтварылі Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, якая дзейнічае і па гэты дзень.