Добавить в корзинуПозвонить
Найти в Дзене

"Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны законапраект аб свабодзе мірных сходаў Стваральнікі альтэрнатыўнага законапраекта падкрэ"

"Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны законапраект аб свабодзе мірных сходаў
Стваральнікі альтэрнатыўнага законапраекта падкрэ"

Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны законапраект аб свабодзе мірных сходаў
Стваральнікі альтэрнатыўнага законапраекта падкрэсліваюць, што існуючы Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» не адпавядае ні Канстытуцыі краіны, ні ўзятым Беларуссю на сябе міжнародным абавязальніцтвам, паколькі фактычна знішчыў магчымасць выказвання меркавання ў форме мірнага сходу.

Стваральнікі альтэрнатыўнага законапраекта “Аб свабодзе мірных сходаў” лічаць, што неабходна прыняць змены ў існуючы закон “Аб масавых мерапрыемствах” і прапануюць зрабіць гэта шляхам поўнай замены тэкста закона на прапанаваны імі.

“Вулічная актыўнасць у Беларусі нізкая, паколькі ў гэтай галіне ў нас рэпрэсіўнае заканадаўства. Калі ўспомніць канец 1990-х і пачатак 2000-х, тады штомесяц праходзілі дзясяткі акцый па ўсёй краіне. Так было да таго часу, пакуль законы не сталі больш жорсткімі і неспрыяльнымі для рэалізацыі права на свабоду сходаў”, – адзначыў праваабаронца “Вясны” Зміцер Салаўёў, які браў удзел у распрацоўцы дакумента.

Падчас працы над альтэрнатыўным законапраектам былі ўлічаны меркаванні экспертаў у галіне свабоды сходаў - аднаго са стваральнікаў рэкамендацый АБСЕ па правядзенні мірных сходаў Сяргея Астафа, беларуска-украінскага праваабаронцы Уладзіміра Яворскага, юрыста Беларускага Хельсінкскага камітэта Дзмітрыя Чарных.

Дзеючыя заканадаўчыя нормы супярэчаць артыкулам 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, што пацвярджаецца вынікамі аналізу беларускага закону “Аб масавых мерапрыемствах”, зробленага Венецыянскай камісіяй Савета Еўропы і БДІПЧ АБСЕ.

«Дзеючы закон прадугледжвае занадта жорсткую, працаёмкую і складаную працэдуру атрымання дазволу на масавыя мерапрыемствы ў органах мясцовай улады. У той самы час ён дае вялікую свабоду дзеянняў адміністратыўным органам для прымянення гэтага закона, у тым ліку для забароны масавых мерапрыемстваў па фармальных прычынах. Працэдура атрымання дазволу не адлюстроўвае пазітыўнае абавязальніцтва дзяржавы забяспечваць і заахвочваць ажыццяўленне права на свабоду мірных сходаў. Празмернае рэгуляванне абмяжоўвае права на свабоду сходаў і на свабоду слова», – гаворыцца ў абгрунтаванні неабходнасці зменаў у закон.

З поўным абгрунтаваннем неабходнасці прыняцця зменаў у закон аб масавых мерапрыемствах можна азнаёміцца на сайце кампаніі за свабоду мірных сходаў у Беларусі SXOD.BY. Там жа, у «Бібліятэцы дакументаў», апублікаваны поўны тэкст законапраекта «Аб свабодзе мірных сходаў».

Праваабаронцы прапануюць дасылаць заўвагі і прапановы па тэксце законапраекту на электронную скрыню mirnyshod@gmail.com.