Беларусы працягваюць адзначаць дзень роднай мовы
Чатыры партызанскiя раёны — Серабранка, Шарыкі, Трактарны і Велазавод — сабраліся разам, каб падарыць вам да дня роднай мовы марш з мюзікла «Адрынутыя» у беларускім перакладзе. Марш, пад які так выдатна ўсім разам выходзіць на нашы вуліцы!
Жыхары мінскіх Шарыкаў яшчэ і асобна прачыталі верш Ларысы Геніюш «Мова мая»: «Сёння — Мiжнародны дзень роднай мовы. Як вы ведаеце, ён утварыўся праз кроў, боль і слёзы. І не важна, у якой краіне — гісторыя нашай мовы мае таксама розныя старонкі. Беларусы і беларусачкі, памятайце заўсёды, хто вы ёсць! Шануйце сваю мову!»
А жыхары Жодзіна правялі акцыю «Розныя словы», таксама прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.
"Беларусы працягваюць адзначаць дзень роднай мовы Чатыры партызанскiя раёны — Серабранка, Шарыкі, Трактарны і Велазавод — сабрал"
14 апреля 202114 апр 2021
~1 мин