МНС Беларусі працягвае змагацца з нашым каналам. Так актыўна, што гэта ўжо нават смешна. У Мінскім абласным упраўленні ажно правялі селектарную нараду, дзе забаранілі супрацоўнікам публікаваць у сацыяльных сетках, Telegram і Viber любыя дакументы. Асабліва – зводкі пра здарэнні. Больш за ўсіх абураўся палкоўнік Новік, які, як вядома, любіць часамі вазіць у вёску па асабістых справах сваю маці на службовым аўто МНС.
Самі зводкі таксама змяніліся. З іх выключылі любыя згадкі пра стан дысцыпліны, здарэнні з удзелам асабістага складу і вынікі праверак падраздзяленняў. Гэтыя звесткі цяпер рассылаюцца толькі начальнікам і іх намеснікам – прычым на іх асабістыя e-mail.
Шараговыя ратавальнікі гэтаму вельмі радыя! Раней зводкі прымушалі завучваць, правяралі засваенне, а за няведанне – давалі спагнанні. Цяпер – не.
Затое застаўся прымусовы збор «заўзятараў» на Чэмпіянат Беларусі па шматбор'і ратавальнікаў – цэлымі аўтобусамі. І пра гэта, як і пра змест «сакрэтных» зводак, мы таксама ведаем...