Найти тему

"У нас з'явілася эксклюзіўнае відэа з аўтамабільнага рэгістратара, усталяванага ў аўтамабілі УАЗ МНС Беларусі, які ўчора, 17 жніў"

У нас з'явілася эксклюзіўнае відэа з аўтамабільнага рэгістратара, усталяванага ў аўтамабілі УАЗ МНС Беларусі, які ўчора, 17 жніўня, прыкладна а 7 гадзiне ранiцы на вялікай хуткасці сутыкнуўся з аўтамабілем Toyota на аўтадарозе Р-91 у Капыльскім раёне Мінскай вобласці, што побач з вёскай Бабоўня. У выніку жанчына-кіроўца Toyota загінула на месцы, яе пасажыр атрымаў цяжкія траўмы.

Прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі ўжо паспеў заявіць, што службовы УАЗ спяшаўся на пажар з уключанай гукавой і светлавой сігналізацыяй, але яму не саступілі дарогу. Аднак, гледзячы на відэа, з'яўляецца вельмі шмат пытанняў. У любым выпадку, у кіроўцы МНС відавочна была магчымасць пазбегнуць сутыкнення, а нiякiх водблескаў "мiгалак" там не бачна. Адзiн таварыш, як заўсёды, збрахаў.

Таксама ў нас ёсць вiдэа з рэгiстратара iншага аўтамабiля, якi праз некалькi хвiлiнаў ехаў у адваротным накiрунку. На iм добра бачныя наступствы ДТЗ.