Найти в Дзене
Витебский Курьер NEWS

10 цытат незабыўнага Уладзіміра Папковіча. «Хочацца штосьці рабіць, быць сярод людзей»

Оглавление

Саша Май

Авторы Культура

Учора стала вядома, што пайшоў з жыцця Уладзімір Папковіч, аўтар некалькіх кніг паэзіі, перакладчык мастацкіх твораў з нямецкай мовы на беларускую і з беларускай на нямецкую, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, сябра «Віцебскага кур’ера news », інтэлігентны і надзвычай добры Чалавек са шчырай усмешкай.

Нагадваем , што развітанне з Паэтам адбудзецца ў панядзелак 12 красавіка ў зале развітанняў СВЕЧА (вуліца Броўкі,  50/4 з 18.00 да 20.00).

З Таццянай Адамян і Міхасём Цыбульскім. Фота Сашы Май
З Таццянай Адамян і Міхасём Цыбульскім. Фота Сашы Май

На жаль, у апошнія гады здароўе Паэта пагоршылася і ён амаль перастаў выходзіць з дому. Да гэтага ж Уладзімір Антонавіч быў частым госцем на розных літаратурных мерапрыемствах, мастацкіх выставах, на сустрэчах са школьнікамі і студэнтамі. Асабліва любіў Уладзімір Папковіч бываць у ВДУ імя П.М. Машэрава, дзе адпрацаваў на кафедры больш за 30 год, выхаваў не адно пакаленне студэнтаў, некаторыя з іх зараз працуюць выкладчыкамі ва ўніверсітэце.

Уладзімір Антонавіч неаднаразова станавіўся героем нашых публікацый і нават сам выступаў у ролі аўтара. Сёння ўспамнаем 10 цытат Паэта пра сябе, сяброў і жыццё.

З Давідам Сімановічам. Фота з уласнага архіва Уладзіміра Папковіча
З Давідам Сімановічам. Фота з уласнага архіва Уладзіміра Папковіча

Пра дзяц інства і Вялікдзень

Я нарадзіўся на самай мяжы паміж Заходняй Беларуссю (да 1939 года) і БССР на заходнім баку. Мае бацькі былі праваслаўныя і ажаніліся яшчэ да рэвалюцыі ў 1917 годзе ў Пецербургу (Петраградзе). Таму і пры Польшчы мы святкавалі Вялікдзень на расейскі лад (яйкі, пасха-пірог, паляндвіца з хрэнам).  У нас гэта было найвялікшае Свята.Пасля ўз’яднання жылі пад страхам, што могуць вывезці, потым пачалася вайна. Ужо падлеткам пасля вайны (канец 40-ых-пачатак 50-ых гадоў), пакуль Савецкая ўлада набірала сілы, на рэлігію асаблівай увагі не звярталі. Дзеці і падлеткі пасля снедання выбягалі на вуліцы, «біліся» яйкамі, чыё разбівалася, рабілася «трафеем» пераможцы. Качалі яйкі па латку, таксама былі пераможцы і тыя, хто прайграваў.Хадзілі па вёсцы і спявалі пад вокнамі «валачобныя» песні, змест якіх мала разумелі:Христос воскрес и двери раяотверзлись праведным душам,отрадна стала жизнь земнаяи смерть теперь на страшна намХристос воскрес, Христос воскрес, Христос воскрес!Вёсачка была маленькая і не ўсе мелі што даць валачобнікам. Тады хтосьці падаў ідэю пайсці ўсуседнюю – усходнюю – вёску Панышы, дзе людзі забыліся ўжо пра валачобнікаў, таму з радасцю сустракалі нас, хоць і адорвалі не вельмі багата. Усюды панавала пасляваенная беднасць.
Са старшынёй Віцебскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Стасяй Наркевіч. Фота Сашы Май
Са старшынёй Віцебскай філіі Саюза беларускіх пісьменнікаў Стасяй Наркевіч. Фота Сашы Май

Пра лёс

У прыватнай размове Уладзімір Антонавіч успомінаў, як аднойчы размаўляў з перакладчыкам Васілём Сёмухам і той прапанаваў яму паваражыць.

Я дакладна не памятаю, як ён гаварыў, але ж сказаў, што ў мяне няма самаабароны супраць смерці. Гэта значыць, што я сам сабе не абараняю: як будзе, так будзе. Ён сказаў, што я неасцярожны, і гэта можа дрэнна скончыцца. Людзі майго характару доўга не жывуць.

Пра прафесію настаўніка

Мая старэйшая сястра Ніна, калі вярнулася з вайны, з сямі класамі працавала ваенруком у школе, была настаўніцай ваеннай справы. Другая сястра – Леаніла – закончыла завочна педвучылішча і ўсё жыццё адпрацавала настаўніцай у школе. Брат, які закончыў сельскагаспадарчы тэхнікум, працаваў і ў калгасе, і ў саўгасе, але ж у канцы жыцця пайшоў працаваць у школу, выкладаў «труды»…Ну, а я вымушаны быў стаць настаўнікам.
З сябрам Феліксам Гуменам. Фота Сашы Май
З сябрам Феліксам Гуменам. Фота Сашы Май

Пра сябе

Мабыць, гэта ў мяне ў генах, мабыць, свяшчэннікі былі недзе.. Але ж гэта больш ад мамы. Яна не цярпела, каб манілі, каб ільгалі, гэта для яе было балюча… Так і для мяне. Не выношу, калі нехта ілжэ ў вочы, балюча…

Пра Віцебск

Кажу шчыра: я залётны. Хаця жыву ў Віцебску ўжо больш за 50 гадоў. Напрыклад, я ніколі не ўжываю мясцовае слова «мальцы», яшчэ памятаю, як, калі прыехаў, здзівіўся, што тут могуць вымаўляць мяккае «р».

Пра чытачоў і беларускую мову

Зараз, праглядаючы свае паперы, я бачу, што ў васьмідзесятыя гады, калі я перайшоў ужо працаваць у інстытут, мне адкрыўся вольны шлях у прэсу і на тэлеэкран. Я пісаў і гаварыў на тэмы асветы і выхавання, літаратуры, беларускай мовы, культуры ўвогуле.Мяне натхняюць сустрэчы з чытачамі, дзе я магу знаёміць іх не толькі са сваімі вершамі, але і з перакладамі, у асноўным з нямецкай мовы, але ёсць і з расейскай, украінскай, польскай, цыганскай. Я стараўся выкарыстаць усе магчымасці, каб прапагандаваць родную мову і літаратуру.
У гасцях у бібліятэцы ВДУ. Фота Сашы Май
У гасцях у бібліятэцы ВДУ. Фота Сашы Май

Пра Давіда Сімановіча

Нас яднала любоў да літаратуры. Я разумеў, наколькі ён больш адукаваны за мяне, наколькі лепей ведае і класічную, і сучасную літаратуру, не толькі рускую і беларускую, але і замежную. Мне здаецца, што другой бібліятэкі, роўнай ягонай, у горадзе не было.  Я разумеў гэта, і мне імпанавала, што ён заўсёды падкрэсліваў, што мы – сябры. Па-сяброўску ён падпісваў мне кожную сваб кніжку, якія выходзілі ў той час. Яна займаюць цяпер у мяне добрую палову паліцы ў кніжнай шафе.
Уладзімір Папковіч і Давід Сімановіч сябравалі. Фота з уласнага архіва Уладзіміра Папковіча
Уладзімір Папковіч і Давід Сімановіч сябравалі. Фота з уласнага архіва Уладзіміра Папковіча

Пра Германію

У 1989 годзе ў Віцебску адбыўся ўстаноўчы сход гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Выбрана гарадская рада ТБМ. Яе старшынёй стаў дацэнт педагагічнага інстытута пісьменнік Уладзімір Папковіч. У гэтым жа годзе Паэт упершыню пабываў у Германіі, а ўжо праз два гады атрымаў ад сям’і Хайнэкэ запрашэнне.

Яно было на нас дваіх – мяне і маю жонку, Ларысу Фёдараўну. І я ўжо тады павёз пісьмо ад Давіда Сімановіча да гэра Віталі, дырэктара галерэі Шырн-гале ў Франкфурце-на-Майне наконт факсімільных фотаздымкаў дэкарацый Яўрэйскага тэатра ў Маскве. Час сустрэчы з панам Віталі быў дамоўлены, і мы пайшлі ў Шырн-хале, дзе толькі нядаўна закрылася выстава карцін Марка Шагала.Уладзімір Папковіч і Давід Сімановіч у Германіі. Фота з архіва Уладзіміра Папковіча
Яно было на нас дваіх – мяне і маю жонку, Ларысу Фёдараўну. І я ўжо тады павёз пісьмо ад Давіда Сімановіча да гэра Віталі, дырэктара галерэі Шырн-гале ў Франкфурце-на-Майне наконт факсімільных фотаздымкаў дэкарацый Яўрэйскага тэатра ў Маскве. Час сустрэчы з панам Віталі быў дамоўлены, і мы пайшлі ў Шырн-хале, дзе толькі нядаўна закрылася выстава карцін Марка Шагала.Уладзімір Папковіч і Давід Сімановіч у Германіі. Фота з архіва Уладзіміра Папковіча

Пра пенсію

Заўсёды рады, калі мяне запрашаюць на кафедру ці ў літаратурны музей . Проста рады пабачыцца з былымі калегамі, знаёмымі і незнаёмымі студэнтамі. Гэтая атмасфера еднасці сагравае мне душуЧаста пенсіянеры скардзяцца, што на пенсіі няма чым заняцца, людзі сумуюць. Барані мяне Бог: сілы, пэўна ж, ужо не тыя, і мазгі не так спраўна працуюць, але хочацца штосьці рабіць, быць сярод людзей, мне шмат што цікава.
Са студэнтамі ў Літаратурным музеі ВДУ. Фота Сашы Май
Са студэнтамі ў Літаратурным музеі ВДУ. Фота Сашы Май

Пра волю

Нарадзіўся Уладзімір Папковіч 25 сакавіка – на Дзень волі. Паэт гэтым вельмі ганарыўся, казаў, што прыемна, што яго віншуюць адразу з двума святамі.

Таму і аповяд пра Паэта хацелась б закончыць вершам Уладзіміра Антонавіча, які так і называецца «Пра волю»:

Ці ў лесе, ці ў лузе, ці ў полі  –Гэта яшчэ не на волі.Ці на спякоце, ці ў золі  –Гэта яшчэ не на волі.На шпацыры ці ў завуголлі –Гэта яшчэ не на волі.Ці з песняй, ці ў дзікім скуголлі  –Гэта яшчэ не на волі.Калі ж мы бываем на волі?Без чыстай душы –  аніколі.

Рэдакцыя «Віцебскага кур’ера news»глыбока смуткуе разам з роднымі і блізкімі Уладзіміра Антонавіча Папковіча.

9 вельмі цікавых фактаў пра Уладзіміра Папковіча і «Віцебскі кур’ер»

Читать полностью на сайте vkurier.info

Подписывайтесь на нас в: Яндекс. Дзен , Google Новости , Telegram-канал , «секретный» Telegram-чат!