Найти тему

"Па падраздзяленнях МНС Салігорскага раёна Мінскай вобласці разаслалі тэлефанаграму, як трэба ветліва прасіць грамадзян не здымац"

Па падраздзяленнях МНС Салігорскага раёна Мінскай вобласці разаслалі тэлефанаграму, як трэба ветліва прасіць грамадзян не здымаць супрацоўнікаў на фота і відэа пры выкананні службовых абавязкаў. Таму што ў мінулы раз атрымалася не зусім ветліва.

– У той дзень пажарная машына зламалася наўпрост па дарозе да месца выкліку, – распавяла нам абазнаная крыніца. – І ратавальніку было вельмі сорамна ляжаць на асфальце пасярод гораду, рамантуючы яе. Таму ён папрасіў відавочцу не здымаць недастаткова ветліва.

Відэа трапіла ў сацсетку «ВКонтакте», а кіраўнікам МНС гэта не спадабалася. Адмінаў мясцовага пабліка прымусілі яго выдаліць, таму што «Хай бы ты не фатаграфаваў нах...й» гучала сапраўды неяк не вельмі.

У нас гэтае відэа было яшчэ раней – мы не сталі яго публікаваць, каб не падстаўляць простага ратавальніка. Але, паколькі ў кіраўніцтве МНС такія своеасаблівыя людзі – ужо, напэўна, можна.