У беларускім Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях – зноў надзвычайная сітуацыя. У Гомельскім філіяле ведамаснага ВНУ – Універсітэта грамадзянскай абароны МНС – атрымалі траўмы тры зусім маладых курсанты-першакурснікі.
Гэта адбылося на лагерных зборах будучых ратавальнікаў падчас 10-кіламетровага марш-кідка. Два курсанты з пераломамі адпраўленыя ў шпіталь, трэці з расцяжэннем звязкаў будзе лячыцца амбулаторна.
Што цікава, прэсавая служба МНС, як заўжды, вырашыла прыхаваць непрыемны інцыдэнт.
"У беларускім Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях – зноў надзвычайная сітуацыя"
9 апреля 20219 апр 2021
~1 мин