Найти в Дзене
REDFLAG.BY

Веснавая сяўба пачалася на Краснапольшчыне!

Свята першай баразны правялі сёння на Краснапольшчыне. Яно сімвалізуе пачатак веснавых сельскагаспадарчых работ. Па традыцыі дзядоў і прадзедаў было так: гаспадыня на полі перахрышчвалася, утыкала ў зямлю галінкі вярбы – ад засухі і моцных ліўняў… А потым прыходзіў да баразды каласок і кідаў першае зерне… Гэтага абраду трымаліся і удзельнікі сённяшняга свята першай баразды.

-2

Удзел у ім прынялі старшыня райвыканкама А.Л. Трушкін, намеснік старшыні райвыканкамі А.І. Чаюкова.

-3

А.Л. Трушкін разам з дырэктарам ААТ “Краснапольскі” С.Д. Ленкаўцом праклалі сімвалічную першую баразну. Аляксандар Леанідавіч выказаў надзею на добры ўраджай, пажадаў земляробам плённай працы.

-4
-5

Тэкст і здымкі Дзіны Манько.