У раёне пачалася вясенняя пасяўная. Энерганасычаныя трактары выйшлі ў поле, каб аддаць падрыхтаванай глебе ўрадлівае зерне.
У ВКУП “Саўгас Смаргонскі” сеяць пачалі 30 сакавіка. Як адзначыў галоўны аграном Сяргей Шман, глеба ўжо гатова да сяўбы: тэмпература аптымальная, вільгаці хапае. Гэтай вясной у гаспадарцы запланавана пасеяць 1000 га зерневых і зернебабовых культур, 700 га кукурузы на зялёны