Найти тему
Chitatel Uchitel

ТОП-10 книг на белорусском языке

Представляем вашему вниманию ТОП-10 книг на белорусском языке. Эти книги идеально подходят как для чтения самому, так и в качестве подарка для своих родных и близких.

1. Па што ідзеш, воўча

2. Зорка Ракхігархі

Маладая авантурыстка Аліна і яе сябры аказваюцца ўцягнутыя ў дэтэктыўную гісторыю вакол магутнай старажытнай зброі, здольнай знішчыць увесь свет. Герояў аповесці чакаюць небяспечныя прыгоды, навуковыя адкрыцці і прыгожая любоўная гісторыя. 
Кніга адрасавана маладзёжнай аўдыторыі, а таксама ўсім прыхільнікам кінажанру «масала».
Маладая авантурыстка Аліна і яе сябры аказваюцца ўцягнутыя ў дэтэктыўную гісторыю вакол магутнай старажытнай зброі, здольнай знішчыць увесь свет. Герояў аповесці чакаюць небяспечныя прыгоды, навуковыя адкрыцці і прыгожая любоўная гісторыя. Кніга адрасавана маладзёжнай аўдыторыі, а таксама ўсім прыхільнікам кінажанру «масала».

3. Эфект лотаса

Адносіны паміж мужчынам і жанчынай, ціск соцыуму на чалавека - вось асноўныя матыўна-тэматычныя блокі кнігі.

4. Расследаванні інспектара Сарвы

У аснове кнігі не толькі загадка, таямніца, але і той, каму (ці не адзінаму) пад сілу яе разгадаць. У XXII стагоддзі змяніліся ўмовы жыцця, тэхналагічны прагрэс праглынуў чалавецтва без астатку, злачынствы не зніклі, ды, на шчасце, з’явіўся пераемнік спадара Холмса — інспектар Дэпартамента пазаземных крымінальных расследаванняў Ратаўт Сарва.

5. Памілуй і ўзвысь

У кнігу ўвайшлі 33 творы-малітвы выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Гэта не проста зварот чалавека да Бога, гэта глыбокі роздум чалавека творчага над жыццём штодзенным і духоўным. 
Выданне ўтрымлівае кантэнт дапоўненай рэальнасці.
У кнігу ўвайшлі 33 творы-малітвы выбітнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Гэта не проста зварот чалавека да Бога, гэта глыбокі роздум чалавека творчага над жыццём штодзенным і духоўным. Выданне ўтрымлівае кантэнт дапоўненай рэальнасці.

6. Калi ўпадзе адзiн…

У аснове рамана —  маральная трагедыя жыхароў спаленай карнiкамi вёскi Гуда. Галоўныя дзеючыя асобы — бацька здраднiка, якi ўдзельнiчаў у знiшчэннi аднавяскоўцаў, i  гуднянцы, якiя цудам выжылi.”Калі ўпадзе адзін” —гэта гісторыя пра здраду і каханне, пра жыццё і смерць, якія заўсёды побач. Раман будзе цікавы ўсім, хто любіць мастацкую літаратуру і захапляецца псіхалагізмам у творчасці празаікаў, надае асаблівую ўвагу ўнутранаму стану герояў.

7. Гульні з нулявымі сумамі

У кнігу ўвайшлі тры аповесці. “Размовы са стодзівамі” – гэта псіхалагічная прытча. Чытачу давядзецца вырашыць, каму суперажываць. Трагічныя лёсы людзей дзіўным чынам пераплятаюцца. У аповесці “Lapido” Павал, ахвяра рэпрэсіўнай дзяржаўнай сістэмы, вымушаны ратавацца ў краіне, дзе ў далёкія савецкія гады ягоны бацька жорстка распраўляўся з паўстанцамі. Дзеянні разгортваюцца на фоне містычнай Прагі. Галоўны герой аповесці “Гульні з нулявымі сумамі” трапляе ў далёкую Палесціну, дзе раздумвае пра свой лёс, спрабуе разабрацца ў мінулым. Самалёт, у якім ён вяртаецца на радзіму, церпіць катастрофу. Што можа выратаваць галоўнага героя?

8. Бесапатам

Кнігу «Бесапатам» вядомага празаіка Юрыя Станкевіча складаюць напісаныя ў розныя гады раман «Любіць ноч — права пацукоў», аповесці «Апладненне ёлупа», «Лавец святла поўні», «Бесапатам», а таксама некалькі апавяданняў. Творы аўтара яшчэ падчас ранейшых публікацый выклікалі вялікі чытацкі розглас і шматлікія вострыя спрэчкі. Для празаічных рэчаў, прадстаўленых у кнізе, характэрныя напружаны сюжэт, алегарычнасць, прытчавасць, няпростыя, часам шокавыя сітуацыі і развагі пра будучыню. Праблемы, якія ставіць аўтар, выходзяць далёка за ўнутрыбеларускі кантэкст і тычацца лёсу еўрапейскай цывілізацыі.

9. Калі прыгледзецца – Марс сіні

Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой, цешыцца і плюхаецца ў космасе сваіх пачуццяў.

10. Скарб

Скарб — не грошы і не багацце, а тая лірычная каштоўнасць, той канечны жыццёвы шлях, якому заўсёды сугучныя журба і весялосць, лагода і хваляванне, таямнічасць і зразумеласць, рухавасць і супакаенне, устойлівыя вобразы і нязвыклая вершаваная мова… 
Аб тым, што гэта так і што гэта нязменна, сведчыць паэтычная кніга Леаніда Дранько-Майсюка, якой аўтар даў невыпадковую назву «Скарб».
Скарб — не грошы і не багацце, а тая лірычная каштоўнасць, той канечны жыццёвы шлях, якому заўсёды сугучныя журба і весялосць, лагода і хваляванне, таямнічасць і зразумеласць, рухавасць і супакаенне, устойлівыя вобразы і нязвыклая вершаваная мова… Аб тым, што гэта так і што гэта нязменна, сведчыць паэтычная кніга Леаніда Дранько-Майсюка, якой аўтар даў невыпадковую назву «Скарб».