Найти тему

Эксперыменты з колерами (працяг)

Працягваю апісваць нашыя заняткі з сынам.

Эксперымент №3: Каляровы лёд

Неабходные рэчы:

- харчовыя фарбавальнікі альбо гуаш;

- сланечнікавы або дзіцячы алей;

- шкляны слоік або шкляначка.

Ход работы:

1. У некалькіх шкляначках разводзім харчовыя фарбавальнікі альбо гуаш (я узяла тыя колеры, якія засталіся ад папярэдніх вопытаў);

2. Замаражваем кубікі каляровага лёду (у мяне не знайшлося формы для кубікаў і я замарозіла ў вечках ад слоікаў);

3. Наліваем алей ў слоік (я ўзяла дзіцячы, таму што ў мяне стаяў і сыходзіў яго тэрмін прыдатнасці);

4. Зверху кладзем некалькі кубікаў лёду (Тут здарылася нечаканае… Я лічыла, што мае кавалачкі лёду будуць плаваць на паверхні, таяць і апускацца на дно ў выглядзе кропелек, а яны патанулі… Тады я разламала ільдзінки на некалькі кавалачкаў. Яны ўсё роўна патанулі… Заставалася толькі трымаць іх у руках і ўжо расталыя кроплі апускаць у алей. Далей было яшчэ цікавей. Кроплі апускаліся на дно і… аб'ядноўваліся паміж сабой у брудныя лужыны. Інакш кажучы, россыпу прыгожых рознакаляровых кропель не атрымалася. Можа быць плотнасць майго алею меншая за плотнасць сланечнікавага і з-за гэтага вопыт быў асуджаны на няўдачу?

-2

Вынікі: Вопыт не зусім атрымаўся. Альбо атрымаўся, але не з тым вынікам, які я чакала. Што ж, адмоўны вынік - таксама вынік. Паспрабуем як-небудзь з алеем...

Эксперымент №4: Каляровы дождж

Неабходные рэчы:

- харчовыя фарбавальнікі (чым больш колераў, тым лепш);

- пена для галення;

- шкляны слоік або шкляначка;

- піпетка.

-3

Ход работы:

1. Разводзім харчовыя фарбавальнікі (тут я выкарыстала зноў тыя, што засталіся пасля першага эксперыменту);

2. У шклянку набіраем ваду;

3. Размяшчаем прыгожае вялікае воблака пены зверху над вадой у слоіку;

4. З дапамогай піпеткі капаем рознакаляровыя каплі на пеннае воблака . Тут усё проста. Вопыт маляўнічы. Сыну вельмі спадабалася карыстацца піпеткай і ўвогуле праводзіць гэты вопыт самастойна.

-4

Вынікі: Вопыт прыгожы і цікавы. Каляровая вада накапліваецца у воблачку з пены і потым праліваецца прыгожым каляровым "дажджом".

Пачатак серыі эксперыментаў з колерамі тут