Найти тему

Словам лічбаў, фактаў і цытаты вялікіх

Ніякае багацце людзей  не бывае даражэйшым за іх родную мову.

Якуб Колас

Напрыпачатку

Пра мову за мінулыя стагоддзі напісана многа кніг, прац, даследаванняў, манаграфій. Для мяне мова – гэта заўсёднае свята душы і сэрца, на ёй лёгка думаецца, душа адразу прагне адкрыццяў. Аднак аднаго дня-свята для дзяржаўнай мовы надта мала. Мне, як грамадзяніну Беларусі, вельмі хочацца, каб матчына слова гучала з вуснаў суайчыннікаў штодня. Захацелася знайсці найбольш красамоўныя прычыны, чаму мову трэба вучыць, любіць, паважаць, шанаваць, прапагандаваць.

Беларуская мова з’яўляецца старажытнапісьменнай: гісторыя беларускага пісьменства налічвае каля 10 стагоддзяў. Мова пачала складацца ў 14 -16 стагоддзях, была аформлена напрыканцы 19 – пачатку 20 стагоддзяў.

У перыяд знаходжання беларускіх зямель у Вялікім Княстве Літоўскім афіцыйнай мовай была старабеларуская: на ёй вялі афіцыйнае і прыватнае ліставанне, судовую практыку, перакладалі творы, размаўлялі.

Беларускі першадрукар, ураджэнец гераічнага Полацка Францішак Скарына сцвярджаў: “Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў”. 6 жніўня 1517 года ён выдаў першую друкаваную беларускую кнігу “Псалтыр”.

Сучасная літаратурная мова пачала стварацца з 1850-х гадоў на аснове мінскай гаворкі сярэднебеларускай групы дыялектаў , у працэсе станаўлення здолела сінтэзаваць характэрныя для многіх гаворак граматычныя і лексічныя рысы.

Беларуская мова прызнана ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянска й.

Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы , развіты з алфавіта стараславянскай мовы . Яго сучасная форма была замацавана ў 1918 г одзе і складаецца з 32 літар.

Ля вытокаў развіцця літаратурнай мовы стаяла інтэлігенцыя Бацькаўшчыны: ураджэнец фальварка Панюшкавічы Бабруйскага павета, заснавальнік айчыннай драматургіі, нацыянальнага тэатра, першы класік новай беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, ураджэнец вёскі Кукавячына Віцебскага павета, паэт, фалькларыст, кнігавыдавец Аляксандр Рыпінскі, ураджэнец вёскі Малюшычы Навагрудскага павета, паэт, мовазнавец, фалькларыст, перакладчык Ян Чачот.

Сапраўдны росквіт нацыянальнай мовы распачаўся ў 2-й палове 19 стагоддзя: на ёй тварылі Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч, Якуб Колас, Янка Купала.

Гэта Францішак Багушэвіч дасць запавет нашчадкам: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”. З лёгкай рукі Багушэвіча, пачынаючы з 1891 годзе , калі ўбачыла свет першае выданне “ Дудкі беларускай” , штогод пачалі з’ яўляцца кнігі на беларускай мове. Багушэвіч, акрамя літаратурных твораў, займаўся лексікаграфічнай працай . Па даручэнні Яна Карловіча ён ствараў картатэку беларускіх слоў. Францішак даказваў: “Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю”. І сёння не толькі ў Кушлянах Смаргонскага і ў Жупранах Ашмянскага раёнаў жыве святая памяць пра першага нацыянальнага класічнага паэта.

Вялікі сын зямлі глыбоцкай Вацлаў Ластоўскі сцвярджаў: “Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі”.

Паэтка, ураджэнка фальварка Пешчын Лідскага павета, Цётка пісала: “Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць

Ураджэнец вёскі Сакоўцы Слонімскага павета Піліп Пестрак канстатаваў : “ Ігнараваць мову – гэта значыць ігнараваць народ, нацыю”.

Ураджэнец вёскі Пасадзец Лагойскага раёна Змітрок Бядуля пісаў: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў свааіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця”. У яго аповесці-казцы “Сярэбраная табакерка” закадзіравана міфалагема пра лёс Беларусі.

Слынны сын зямлі аршанскай Уладзімір Караткевіч зробіць выснову: “Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак”.. На мове ён стварыў бессмяротную прозу: “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі” і інш.