“Вечары на хутары ля Залесся” – такую назву атрымала новая праграма супрацоўнікаў і самадзейных артыстаў Залескага Дома культуры, падрыхтаваная для раённага агляду-конкурсу “Распахнем акенца творчасці”.
Таленавітыя работнікі ДК Аксана Ліс, Таццяна Нясцюрына, Сяргей Харытон ды іх шматлікія памочнікі ў чарговы раз здзівілі і парадавалі ўсіх, хто завітаў у Залескі Дом культуры гэтым выхадным днём.