Другая частка другога апавяданьня. Працяг, як пазнаёміўся з чараўніком Оўлінам. Кажу феі:---- Нешта там у вас дрэннае здарылася. Чым я магу дапамагчы? Яна ў некаторай ступені панікуе:----- Там моцныя ворагі з цёмных сілаў неспадзявана для ўсіх нас напалі. Не пасьпелі даць адпор, як трое вялікіх сьветлых чараўнікоў разам з памочнікамі ды вучнямі аказаліся паралізаваныя. Там патавая сітуацыя. Вось, хоць яшчэ рана, але з'еш чарговы плод , нават 2 з 1 дрэва, з нашага сада фей. З'еўшы, кажу:----- Якім чынам туды патрапім? Чым змагу, дапамогу. А што на гэты раз было ў плодзе? Фея кажа, адчыняючы партал пераходу:---- Існуе 5 стыхій. Зямлі, вады, агню, ветру ды накшталт комбі. Цяпер у цябе ёсьць як абарона ад іх усіх, так і фактычна халяўная магчымасць імі карыстацца. Нават можаш камбінаваць адначасова 2- 3. Гэтаму ў магічных акадэміях вучаць. А тут ты ўжо атрымаў веды ажно за 4 поўныя курсы з практыкай. Кажу:---- Дзякуй табе за такое. Дапаможаш там скарыстацца. Пакажаш, увядзеш у мазгі, як гэта трэба прымяняць. Паглядзім, ці змагу супрацьстаяць чорнаму чарадзейству. Мы кудысьці прыбылі , выйшаўшы з парталу перахода. Відаць, што нядаўна тут ішоў бой. Шмат чаго ўшчэнт пабіта- паламана. Стаяць у розных месцах даволі шматлікія розныя істоты. ..... Наступным разам прадоўжу.