Тут другое фэнтэзі апавяданне з серыі. Як пазнаёміўся з чараўніком Оўлінам. Выратаваў яго з палону. Дасьледаваў падораную феяй ўсёпамяншальную колбу. Дужа вялікі ў яе ўнутраны аб'ём аказаўся. Падзелены на секцыі ды паверхі. У асноўным паверх складаў 25 метраў. Месцамі пераходы, лесьвіцы знаходзіліся між паверхамі. Жывога нікога не сустрэў. Затое тэхнікі, зброі як халоднай так і агнястрэльнай, адзежы на ўсе выпадкі жыцьця, амуніцыі, рыштунку, харчаваньня было навалам. Можна свабодна разьмясьціць, поўнасьцю экіпіраваць, забясьпечыць усім патрэбным сама меней дывізію. Жылыя дамы, склады, ангары, казармы, арсеналы, халадзільнікі, бассейны знаходзіў. Таксама вучыўся праходзіць у іншамір'е. Пачынаючаму аказалася складана пераадольваць спецыяльна пастаўленую заслону для нашага міра ад іншых. У адзіночку, бяз вопыта, страшнавата кудысь адпраўляцца. Набліжаўся да межаў розных казак, царстваў, каралеўстваў, краёў. Па міжмір'і перамяшчаўся. А пагорак, дзе быў замак фей, злыя людзі ліквідавалі. Нагналі экскаватары ды самазвалы. Хутка кругласутачна капалі. Замест пагорка катлаван атрымаўся. Наколькі змог правільна зразумець, замак пасьпеў уцячы. Паявілася фея Фьюі. Разгубленая, у некаторай паніцы. Кажа:---- Прывітанне табе . Тут цёмныя злыя сілы нашых сьветлых чараўнікоў узялі ў палон. Выкарыстоўваюць такую чорную магію, што ніхто з нашых ня можа падступіцца...... Працяг будзе потым.