У багатай скарбніцы беларускай народнай песнятворчасці адметнае месца займае прыпеўка. У нашы дні яна па-ранейшаму любімы ў народзе фальклорны жанр. Змястоўная і па-мастацку дасканалая прыпеўка чуйна рэагуе на многія падзеі, што адбываюцца ў грамадстве і жыцці людзей. Тэрмін «частушка», якім часта карыстаюнца даследчыкі, запазычаны з рускай літаратуры і ўпершыню ў навуковы ўжытак беларускай фалькларыстыкі ўведзены ў пачатку XX стагоддзя. Мой мілёначак харош, Хоць за пазуху палож. Палажыла б за душу, Ды баюся – задушу. *** Ой, у садзе грушкі-дзічкі, А жаніх мой певялічкі. Буду грушкі збіраць, Кавалера гадаваць. У сучаснай беларускай літаратурнай мове тэрміны «прыпеўка» і «частушка» ўжываюцца як сінанімічныя, раўназначныя, што і замацавана нарматыўнымі слоўнікамі акадэмічных выданняў апошняга часу. У народзе прыпеўкі называюцца па-рознаму: прыпевы, папеўкі, падскокі, тарадайкі, брандушкі, забаўкі, скакухі, плясухі, круцёлкі, акалюшкі, вытанкі, вытанні, вытушкі, выдрыганцы. А рабіць не ха
Беларускія прыпеўкі. Чым адметны наш варыянт частушак?
4 февраля 20234 фев 2023
14
1 мин