Найти тему
Мае фэнтэзі казкі.

Трэцяя частка.

Трэцяя частка знаёмства з феяй. Ідзём з феяй. Я ,абглядаючы бачнае, ды кажу:---- А ў вас тут цікава, прыгожа зроблена. Клаассна так. Яна кажа:---- Адзінае папярэджанне табе. У нас нельга выкарыстоўваць ненарматыўна- нецэнзурную лексіку. Ня ўздумай мацюгацца. Нягледзячы на тваю дзіўную абарону ад магіі, стане дужа дрэнна. Адказваю ёй:---- Я заўсёды гавару нармальнымі, прыстойным словамі. У адрозненне ад іншых, абыходжуся ў размове без мата. Вам, як жанчынам, не да твару мацюкі? Яна кажа:---- Замак ня любіць мацюганьне. Нам пастаўлена блакіроўка, каб не сарваліся. Нават пішчаць нельга. Кажу ёй:--- Дарэчы. Мы з табой ня поўнасьцю пазнаёміліся. Я да гэтага часу ня ведаю, як цябе завуць. Яна адказвае:---- Я фея Фьюі. Адна з нямногіх фей, якія ў магіі ды чарадзейства дасягнулі 12 прыступкі. Кажу ёй:---+ Дзякуй. Мяне Сяргей завуць. Хаця ёсьць нямала варыяцый на маё імя. Каму які варыянт больш падабаецца, той такі пры звароце выкарыстоўвае. ,Яна кажа:---- У такім разе, я буду зваць цябе Серг. Як ты сябе адчуваеш. Кажу. Такім варыянтам мяне яшчэ не звалі. Адчуваньне ж, нібыта асьцярожна казычуць. Ды хтосьці хоча прапаўзці. Фея адказвае:---- То замак скануе, правярае, аналізуе , высьвятляе, разьбірацца ў тваім фенамене. Пытаюся:---- З майго міра людзі траплялі ў замак? Бо некаторыя знаёмыя, падаўшыся на яго пошукі, не вярнуліся . Некаторыя пасьля вяртаньня з'ехалі з глузду. Нічога ня могуць сказаць. Фьюі кажа:----- Толькі адзін да цябе змог патрапіць унутр. Але хутка ў яго дах ня проста паехаў, а вылецеў прэч. Усе астатнія фінішавалі яшчэ на стадыі, як сама болей змаглі ўбачыць нас ....... Пакуль што хопіць.