Святыя місіі - гэта старажытная рэлігійная практыка Касцёла. Гэта Рэкалекцыі, якія праводзяцца кожныя 10 гадоў для ўсёй парафіі. Мэта місіі - умацаванне і аднаўленне жыцця веры. Звычайна місіі доўжацца цэлы тыдзень. Па запрашэнні пробашча прыязджаюць святары-місіянеры, каб навучыць вернікаў асноўным праўдам веры і маральнасці. У парафіі адбываюцца набажэнствы, а напрыканцы місій вернікі спавядаюцца і прымаюць святую Камунію, а таксама ўрачыста асвячаецца місійны крыж, які місіянеры ставяць перад касцёлам. Карыстаючыся гэтым часам, кожны вернік можа адкрыць сваё сэрца Богу. Малітоўнае багацце місійнага тыдня ў парафіі сапраўды вельмі важнае. У парафіі цэлебруюцца святыя Імшы з місійнымі навукамі. Місіянеры прапаведуюць парафіянам, вядуць ружанцовую малітву і іншыя набажэнствы. Кожны дзень праводзяцца спецыяльныя сустрэчы ўсіх парафіян, місіянеры наведваюць хворых у парафіі. Разам з пробашчам, які добра ведае сваю парафію, айцы місіянеры рыхтуюць план духоўных практыкаванняў. Перад пачат
У Смаргоні да 520-годдзя парафіі Святога Міхаіла Арханёла пройдуць святыя місіі
11 января 202311 янв 2023
11
3 мин