Найти в Дзене
СООО «РББ 2000»

С наступающим Новым годом!

ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ!

Дарагія беларусы і выхадцы з Рэспублікі Беларусь, якія жывуць сёння ў Самарскай вобласці і ў іншых рэгіёнах Расійскай Федэрацыі, у краінах блізкага і далёкага замежжа, а таксама ўсе тыя, для каго Беларусь, культура і традыцыі беларускага народа сталі роднымі і блізкімі, ад імя Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў і выхадцаў з Беларусі «РУСКА-БЕЛАРУСКАЕ БРАТЭРСТВА 2000» і сябе асабіста шчыра віншую вас З НАДЫХОДЗЯЧЫМ НОВЫМ ГОДАМ і РАСТВОМ ХРЫСТОВЫМ!

Гэтыя цудоўныя святы аб’ядноўваюць нас агульнымі надзеямі, чаканнем радасных падзей, напаўняюць нашы сэрцы верай у здзяйсненне самых запаветных жаданняў, ствараюць атмасферу дабра і ўтульнасці.

Адыходзячы год быў няпростым і прынёс нямала выпрабаванняў, але беларусы Самарскай вобласці стараліся пераадолець усе цяжкасці, каб завяршыць яго з годнымі вынікамі. Я дзякую кожнага сябра нашай арганізацыі, усіх нашых творчых і адукацыйных партнёраў за дружную, сумесную працу.

Мы шмат чаго дасягнулі, але яшчэ больш павінны зрабіць. І толькі разам мы зможам паспяхова адказаць на ўсе выклікі часу і дабіцца тых высокіх мэтаў, якія стаяць перад намі.

Няхай надыходзячы Новы год адкрые новыя перспектывы, здзейсніць усе планы і пачынанні, ажыццявіць смелыя задумы і добрыя справы. Моцнага здароўя ўсім, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!

З павагай,

Ірына Міхайлаўна Глуская,

прэзідэнт САГА «РУСКА-БЕЛАРУСКАЕ БРАТЭРСТВА 2000»