Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! Божае Нараджэнне — час асаблівай радасці Калі Езус прыйшоў у свет, многія не пазналі Яго, таму што ў іх былі зацвярдзелыя сэрцы. Яго ўласны народ адкінуў Яго і ўкрыжаваў як найгоршага злачынца. Аднак знайшліся тыя, хто прыняў Хрыста, таму што яны адкрылі свае сэрцы на ласку і праўду Божую. Тым, хто паверыў, Езус даў моц стаць дзецьмі Божымі праз веру і сакрамэнты. Праз Езуса мы пазналі любоў і дабрыню Бога. Мы пазналі прабачэнне і міласэрнасць Бога, які ніколі не забываўся пра свой народ. Мы пазналі Бога, які чакае ўсіх нас, каб быць Яго ўсыноўленымі дзецьмі праз настойлівасць нашай веры. Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння мы збіраемся разам, каб падзякаваць Езусу за тое, што Ён прыйшоў у свет… Божае Нараджэнне — асаблівая пара года, гэта час, калі наш дух, перапоўнены радасцю, узвышаецца да Бога… Сёння мы молімся, каб хвала Пана была з намі на працягу наступнага года, каб мы заўсёды ззялі яркімі зоркамі ў любові Езуса. Бог г
Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі павіншаваў вернікаў са святам Божага Нараджэння
25 декабря 202225 дек 2022
5
3 мин