17-я сесія Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА стала адметнай культурной падзеяй і ў жыцці нашай краiны.
З боку Беларусі, ў сесіі прыняла ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне Міністэрства культуры Беларусі Марыя Нецвятаева.
1 снежня, на пасяджэнні камісіі ЮНЕСКА ў Марока, было прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі "Саломапляценне Беларусі" ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Аб гэтым паведамілі ў твітар-акаўнце ЮНЕСКА. Варта адзначыць, што гэта ўжо пяты беларускі аб'ект ў спісе разам з абрадамі «Калядныя цары» і «Юр'еўскі карагод», Будслаўскім фэстам і традыцыямі бортніцтва.
"Беларускае саломапляценне падкрэслівае духоўную каштоўнасць і сістэматычнасць матэрыялу і вырабаў. Некаторыя вырабы з саломы маюць асаблівае значэнне, напрыклад, абрадавыя вянкі і павукі, якія, як лічацца, ахоўваюць дом ад бяды і хваробаў", – адзначаецца ў заяве ЮНЕСКА.
Беларускія творы з саломкі не маюць аналагаў у свеце і з’яўляюцца адной з найбольш нацыянальна адметных формаў выяўлення духоўных каштоўнасцей і мастацкіх традыцый беларусаў. Можна сказаць, што ў Беларусі гэты від рамяства здабыў новае жыццё, узбагаціў арсенал народнага мастацтва новымі знаходкамі. А вызначэнне "Беларуская саломка" набыла неафіцыйны статус аднаго з нацыянальных брэндаў.
Актыўная дзейнасць па падрыхтоўцы намінацыі, з боку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, дазволіла на афіцыйным узроўні прызнаць беларускае саломапляценне здабыткам сусветнай культуры.
Читайте нас в Вконтакте, Telegram и Instagram. Присоединяйтесь!
Наш Портал
NPR.BY