Гэтая ўсім вядомая народная прыказка не губляе сваёй акутальнасці і сёння. Дзеля дасягнення асабістых мэт, самарэалізацыі чалавеку не абавязкова пакараць іншыя гарады і краіны. Добрасумленна працаваць, прымнажаючы асабісты і агульны дабрабыт, можна і на малой радзіме. Прыклад таму сямейная дынастыя бацькі і сына Міхалапаў – механізатараў філіяла «СВК “Бераснёўскі” ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Бабруйскаграмаш”.
Сяргей Фёдаравіч, ураджэнец аграгарадка Баравіца, больш за 40 год шчыруе на зямлі. У працоўнай кніжцы – адзіны запіс – “Бераснёўскі”. “Большую частку працоўнага жыцця я правёў за штурвалам камбайна, – расказаў Сяргей Міхалап. – Пяць год таму выйшаў на заслужаны адпачынак, аднак працягваю працаваць у гаспадарцы і зараз. Не магу сядзець на месцы! Зямля – наша карміцелька, калі працую – душа адпачывае…”.
Любоў да працы на зямлі Сяргей Фёдаравіч перадаў і свайму сыну Яўгену. З малентсва браў яго з сабой на работу, вучыў прамудрасцям земляробчай справы. Прафесійныя навыкі тракт