Алесь Бадак, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура»:
Калі мець на ўвазе нашы кніжныя навінкі, то некалькі слоў я хацеў бы сказаць пра гэтае ўнікальнае выданне. Гісторыя пачалася яшчэ ў 1972 годзе, калі тры беларускія пісьменнікі – Янка Брыль, Алесь Адамовіч і Уладзімір Калеснік – праехалі па ўсёй Беларусі. Яны пабывалі ў 147 беларускіх вёсках і запісалі больш чым 300 чалавек. Гэта людзі, якія перажылі жахі Вялікая Айчыннай вайны. Гэта людзі, вёскі якіх былі спалены. Алесь Бадак:
Яны запісалі гэтыя ўспаміны. У выніку атрымалася вельмі трагічная кніжка, але кніга, якая мела вельмі вялікі рэзананс, таму што нічога падобнага ў свеце не было. І калі яе пераклалі на англійскую мову, некаторыя іншыя еўрапейскія мовы, для Еўропы гэта было настолькі нечакана і настолькі даведаліся пра Вялікую Айчынную вайну, што кніга стала там сапраўдным бестселерам. І менавіта па кніжках, як «Я з вогненнай вёскі», трэба вывучаць нашу гісторыю і ўвогуле гісторыю сусветную, а не па баевіках, у якіх яна