“Не першы раз трапляю на вудачку. Бачу на магазіне “Буду праз 5 хвілін” ці “Тэхнічны перапынак – 15 хвілін” – і пачынаю чакаць. Я пенсіянерка, таму асабліва нікуды не спяшаюся. Але нядаўна так замерзла ў ногі, стоячы пад магазінам: прайшло хвілін 45 замест абяцаных 10, а прадаўшчыца і не з’явілася. Хіба так можна з пакупнікамі “жартаваць”? – гэта пытанне наша чытачка папрасіла праз газету адрасаваць тым, хто гандлюе. І я прыпомніла падобны выпадак. Праўда, тады было даволі цёпла. З дачкой-першакласніцай пасля “прадлёнкі” вярталіся дадому, хацелі патрапіць у адзін гандлёвы павільён, але ён быў зачынены. Селі побач на лаўку, з’елі паўбагета і… нарэшце, дачакаліся прадаўца. Але прайшло не пяць (як было пазначана на паперцы, прымацаванай да шкла), а добрых хвілін дваццаць. Павільён гэты даволі папулярны ў пакупнікоў, таму за гэты час каля дзесяці чалавек падышлі да магазіна і не сталі чакаць. Прыкладна столькі патэнцыяльных пакупнікоў гадлёвая кропка страціла. Сярод знаёмых вырашыла правес