У першай палове 20 стагоддзя, падчас міжваенай Польшчы Бярозаўка была невялікай вёскай у якой на 1921 год жыло ўсяго 65 жыхароў, але дзякуючы гуце, якая тут існавала, колькасць жыхароў павялічвалася і ўжо на 1927 год толькі на гуце па афіцыйным звесткам працавала каля 338 чалавек. Таксама паводле некаторых крыніц у 1924 годзе ў Бярозаўцы была пабудавана капліца, таксама ёсць зветскі, што капліца тут была і раней у 1784 годзе). Але на гістарычных мапах таго часу не паказана ніякіх пабудоў у Бярозаўцы, таму нельгя дакладна казаць калі была пабудавана капліца. А вось дакладна вядома тое, што 29 лютага 1928 года арцыбіскуп Віленскі Рамуальд Ялбжыкоўскі падпісаў дэкрэт аб заснаванні асобнай парафіі ў Бярозаўцы. Тады жа і пачалося будаўніцтва нова драўлянага Касцёла ў стылі новага польскага міваеннага неабарока ці ячшэ як яго называюць Новазакапанскі стыль. Будаўніцтва вялося на сродкі жыхароў Бярозаўкі, працаўнікоў гуты і таксама на сродке яе ўладальніка пана Юліуса Столе.
Касцёлы Беларусі. Лідскі раён. Бярозаўка. Касцёл Спаслання Святога Духа.
9 ноября 20229 ноя 2022
14
1 мин