Найти в Дзене

Касцёлы Беларусі. Лідскі раён. Мінойты. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і святога Андрэя Баболі.

Гісторыя Касцёла ў Мінойтах Лідскага раёна пачынаецца ў 20-я гады 20 стагоддзя. Менавіта ў гэты час пачалося будаўніцтва новага драўлянага храма. Трэба адзначыць, што спачатку, у 1927 годзе ён пачаў будавацца я філіяльны Касцёл лідскай парафіі.

-2

Але ў 1929 годзе ў Мінойтах была заснавана самастойная парафія і 28 ліпеня 1929 года новы храм быў асвечаны пад падвойным тытулам Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Андрэя Баболі.

-3

У савецкі час святыня ў Мінойтах таксама працягвала сваю дзейнасць, але часам без сталага пробашча. А ў 90-я гады адбылася яе рэканструкцыя. Тады да храма прыбудавалі капліцу з газасілікатных блокаў, дзе зараз знаходзіцца алтар Святой Сям'і і таксама на тэрыторыі храма паставілі каркасную металічную вежу-званіцу.

-4

Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.