Нават у горадзе, сярод шуму і мітусні, заходзячы на тэрыторыю могілак, можна пачуць цішыню. Нездарма могілкі лічыцца месцам апошняга спачынку мёртвых. Аднак часам і тут супакой парушаецца. Вандалы, злодзеі ці проста “шукальнікі прыгод” робяць сваю чорную справу. Страціўшы дарагога чалавека, родныя хочуць прыгожа і спакойна праводзіць яго ў апошні шлях. Яны акультурваюць магілу, саджаюць кветкі і ставяць свечкі. Але знаходзяцца менш сентыментальныя людзі, якія дазваляюць сабе нажывацца на чужым горы. Днямі ў рэдакцыю пазваніла жанчына і расказала пра тое, што з магіл яе мужа і сына зніклі гранітныя бардзюры. Калі жанчына даведалася пра крадзеж, была неймаверна ўражаная: “Як так? Што за людзі здольныя на такое? Няўжо ў іх нічога не засталося святога? Самае страшнае – гэта карозія душы”. І тут на памяць мне адразу прыйшло некалькі гісторый, звязаных са смаргонскімі могілкамі. Адна знаёмая расказвала, што з магілы яе бацькоў нехта ўкраў жалезную лаўку і хутчэй за ўсё здаў на металалом. Яшч
Крадзеж на могілках. Нічога святога не засталося?
4 ноября 20224 ноя 2022
7
3 мин