Відэасэрвіс VOKA выпусціў яшчэ адзін анімацыйны фільм ад студый Pixar і Disney у новым афіцыйным дубляжы. Цяпер на платформе можна паглядзець «Карпарацыю монстраў» на беларускай мове. Мультфільм расказвае пра двух монстраў: вялізнага і пухнатага Джэймса Пі Салівана, ці проста Салі, і яго аднавокага партнёра і найлепшага сябра Майка Вазоўскі, якія працуюць на фабрыцы пад назвай «Карпарацыя монстраў». Усё, што ім трэба, – палохаць дзяцей, таму што з дзіцячых крыкаў яны атрымліваюць электрычнасць. Але аднойчы жыццё монстраў аказваецца пад пагрозай: у іх свет трапляе дзіця, а з дзецьмі столькі клопатаў, што яны могуць давесці каго заўгодна. «Карпарацыя монстраў» выйшла ў 2001 годзе і была вельмі цёпла прынята як гледачамі, так і прафесійнымі крытыкамі. Мультфільм атрымаў чатыры намінацыі на «Оскар», у тым ліку «Найлепшы анімацыйны фільм», але тады праект Pixar і Disney саступіў «Шрэку». Затое саўндтрэк If I Didn t Have You у выкананні акцёраў Джона Гудмена і Білі Крыстала быў адзначаны зал
VOKA выпусціў «Карпарацыю монстраў» у беларускім дубляжы
3 ноября 20223 ноя 2022
1
1 мин