– Сёння ўсе беларусы святкуюць дзень народзінаў Якуба Коласа. 140 гадоў, вельмі прыгожая лічба. Мы таксама далучаемся і віншуем ваш музей.
– Дзякуй вялікі! Гэта мемарыяльны дом-музей, у якім жыў класік беларускай літаратуры. Мы пройдзем праз тыя самыя дзверы, у якія ўваходзіў Якуб Колас. Гэты дом песняру падаравалі да 70-годдзя, па праекце Георгiя Заборскага. Зазірнём у самае сэрца – працоўны кабінет. Тут дэпутат Вярхоўнай рады, віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук праводзіў большасць часу. Дэвізам было «ні дня без радка». Творчы дух захаваўся назаўжды. Марыя Казакевіч, вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа:
Як у кожнага чалавека, у нашага паэта былі свае звычкі. Напрыклад, ён прывык пісаць у Нясвіжскай семінарыі толькі пяром і чарнілам. Так, да канца свайго жыцця ён пісаў пяром. Не любіў алоўкі. Ён казаў, што тое, што напісана алоўкамі, нейкае нікчэмнае, тое, што не застанецца на вякі. Таксама цікавая рэч – гэта пісьмовы прыбор у выглядзе любімага дрэва Яку