Гісторыя тытула Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе пачынаецца 350 гадоў таму, калі 20 мая 1672 кармеліты атрымалі ад пана Адама Нарбута і яго жонкі Кацярыны першы фундуш на Касцёл. Далей гэты фундуш пашыраўся дзякуючы жыхарам Ліды і ў 1684 годзе ўсе фундацыі зацвердзіў кароль Ян ІІІ Сабескі. Менавіта тады і пачалося будаўніцтва новай святыні. Яно доўжылася доўгі час, так адбылося бо ішла паўночная вайна іпадчас якой храм моцна пацярпеў. І вось 5 верасня 1714 года новая святыня кармелітаў была асвечана віленскім біскупам Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім. Новы Касцёл і кляштар кармелітаў знаходзіліся ў самым цэнтры горада ўсяго ў 108 крокаў ад Фарнага Касцёла на супрацьлеглым баку вуліцы. Гэты мураваны Касцёл праіснаваў без перабудоў да 1835 года, калі 6 верасня ён быў зачынены расейскім царскім указам. У выніку з кляштара зрабілі вайскоскі шпіталь, а будынак Касцёла быў кінуты і з часам разбураўся. А ў 1908 годзе будынак храм быў разабраны на матэрыялы
Касцёлы Беларусі. Ліда. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
29 октября 202229 окт 2022
7
1 мин