✋У гэты дзень транспартна-лагістычны цэнтр «Мінск-Белмытсэрвіс 2» з самай раніцы пачаў прымаць гасцей. Сярод іх былі кліенты, партнёры 🤝 , а таксама студэнты факультэта «Мытная справа» розных універсітэтаў.
👆🏻Сёлета акцэнт рабіўся на інтарэсы будучых спецыялістаў. Студэнты і выкладчыкі мелі магчымасць убачыць, як працуе транспартна-лагістычны цэнтр, агледзець складскія памяшканні, тэхніку і кантэйнерную пляцоўку, таксама ім быў прадэманстраваны шэраг тэхнічных галіновых працэсаў. Асноўная мэта такой праграмы — паказаць розныя аспекты дзейнасці Мінскага філіяла «Белмытсэрвіса».
💭На думку арганізатараў мерапрыемства, гэта дапаможа будучым спецыялістам глыбей зразумець сутнасць працы ў сферы лагістыкі і пасля заканчэння ўніверсітэта застацца ў прафесіі, працаваць больш упэўнена і эфектыўна.
👏Трэба адзначыць, што за 22 гады філіял значна пашырыў пералік аказваемых паслуг, сфарміраваў буйную кліенцкую і партнёрскую базу, забяспечыў прысутнасць прадстаўнікоў філіяла ва ўсіх пунктах м