Найти в Дзене

Касцёлы Беларусі. Лідскі раён. Крупава. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Недалёка ад Ліды знахідзіцца вёска Крупава, якая да другой сусветнай вайны мела болей простую назву Крупа. Гэтая непрыкметная вёска мае адну з самых найстарэйшых парафій на тэрыторыі сучаснага Лідскага дэканата.

-2

Так першы храм у Крупах з'явіўся у 1450 годзе. Фундуш на яго будаўніцтва надала ўдава Ганна Давойнава, каб выканаць волю сваяго мужа. Менавіта гыты храм быў трэцім па ліку Касцёл, які быў пабудаваны на лідчыне пасля Лідскага і Вавёрскага храма. Таксама ў фундацыі для святыні ўдзельнічалі і дзеці пані Ганны Давойнавай Алена і Ульяна. А ў 1545 годзе фундуш памножыла ўнучка Ганны Давойнавай якую таксама звалі Ганнай, Ганна Радагольская.

-3

Паводле гістарычны звестак у 1580 годзе ў Крупах імшу праводзіў ксёндз Юшынскі, які меў званне пробашча Лідскага і Крупскага. Так адбылося, бо ў другой палове 16 стагоддзя парафія ў Крупах страціла самастойнасць і мясцовы Касцёл быў прыпісаны да буйнай лідскай парафіі.

-4

Ішлі гады, а старажытны драўляны храм, хаця і быў ужо не ў вельмі добрым стане, але працягваў несці слова Пана ў Крупах. Так паводле інвентара 1777 года храм у Крупах уяўляў з сябе "драўляны маленькі Касцёл" з дзярыма на завесах і з жаленай засаўкай і чатырма алтарамі: галоўным Найсвяцейшай Тройцы, бакавымі - Маці Божай і Яна Непамука, і таксама прысценны алтар у гонар святога Яна з Падуі (ёсць меркаванне, што гэта памылка і насамрэч гэта быў алтар святога Антонія).

-5

Стары драўляны храм стаяў на парафіяльных могілках, там ён прастаяў да пачатку 20 стагоддзя, калі ён згарэў у выніку пажара ў 1920 годзе падчас савецка-польскай вайны. Пасля гэтага паўстала пытанне па яго аднаўленню.

-6

Новы храм вырашылі пабудаваць мураваны. Праект святыні распрацаваў цывільны інжынер Е. Кулеш. Падпісаны гэты праект быў 28 снежня 1928 года.

Будаўніцтва пачалося ў 1925 годзе намаганнямі ксёндза Юзафа Сабалеўскага. Падчас будаўніцтва праект трошкі быў зменены. У выніку не была пабудаваная вулічная статуя Панны Марыі і капліца Пана Езуса, а таксама была змененна арыентацыя алтара з паўднёва-заходняй на паўднёва-ўсходнюю.

-8

Будаўніцтва сконычылася праз тры гады ў 1928 годзе. 28 мая 1928 года святыню пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы кансэкраваў віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі. Так адрадзілася самастойная парафія ў Крупах якая існавала тут яшчэ 400 гадоў таму.

Новы храм не спыняў сваю дзейнасць у савецкі час, дейнічае і зараз.

-9

Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.