Найти тему

Касцёлы Беларусі. Ліда. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа

здымак  @Hroshau
здымак @Hroshau

Горад Ліда гэта старажытны беларускі горад, гісторыя якога цесна звязана з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Галоўнай славутасцю горада з'яўляецца лідскі замак які і даў пачатак гораду. Адбылося гэта ў 1323 калі пачалося будаўніцтва замка вакол якога паступова і вырас новы вялікакняжацкі горад. Горадам у розны час непасрэдна валодалі вялікія князі Гедымін, Кейстут, Альгерд, Ягайла і Вітаўт.

А мы ў сваім апавяданні спынімся на часе, калі замкам валодаў вялікі князь Ягайла. У ліпені 1387 года ён наведаў Лідскі замак, дзе 17 ліпеня падпісаў прывілей на заснаванне парафіяльнага Касцёла. Так на падзамчышчычы ў Лідзе за'явіўся першы драўляны храм. У той час Вялікае Княства Літоўскае ваявала з тэўтонскім ордэнам і ў 1392 годзе падчас аднаго з набегаў крыжакоў на Лідскі замак храм быў знішчаны крыжакамі.

Вялікі князь Ягайла
Вялікі князь Ягайла

Усяго праз пяць гадоў на гэтым месцы быў пабудаваны новы храм, які 3 чэрвеня 1397 года асвяціў пад падвойным тытулам святога Францішка і Святога Крыжа першы віленскі біскуп Андрэй Ястрабец.

Першы біскуп віленскі Андрэй Ястрабэц (Васіла)
Першы біскуп віленскі Андрэй Ястрабэц (Васіла)

Прыкладна ў той жа час у Ліду прыйшлі манахі фарцысканцы, якія і ўзялі пад сваю апеку Касцёл. Але праз некаторы час у Ліду зноў прыйшла вайна. На гэты раз на Ліду ў 1406 годзе напаў Смаленскі князь Юры Святаславіч, які ў той час змагаўся супраць Вітаўта. Падчас гэтых падзей святыня зноў была спалена. Доўгі час Ліда быз храма не была і ў 1414г годзе святыня была адноўлена і асвечана пад трайным тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі, Усіх Святых і Святога Крыжа. Што наконт братоў францысканцаў, то іх ордэн пакінуў Ліду ў 1466 годзе.

У 1450 годзе на тэрыторыі ідскай парафіі быў пабудаваны яшчэ адзін храм у вёсцы Крупава (пра яго будзе асобны допіс на маёй старонцы), які спачатку дзейнічаў як самастойны, а ў другой палове 16 стагоддзя стаў філіяльным і стаў адносіцца да лідскай парафіі, а храм у Лідзе як найстарэйшы ў дэканаце стаў лідскай фарай. Лідская фара заставалася драўляным храмам яшэ доўгі час. Таксама яна была яшчэ адзін раз разбурана падчас войн. Адбылося гэта ў 1659 годе калі войскі Маскоўскай дзяржавы напалі на Ліду. Патрэбіўся час каб зноў узвесці на гэтым месцы новы храм. Яго будаўніцтва вялося намаганнямі ксёндза Рэбеўта і доўжылася да 1674 года, калі Касцёл быў асвечаны біскупам-суфраганам Мікалаем Слупскім (Мікалай Слуцкі таксама вядомы тым, што будучы на пасадзе віленскага біскупа-суфрагана авяціў вуглавы камень Касцёла Святога Францішка Ксаверыя ў Гродна)

Біскуп-суфраган Мікалай Слупскі
Біскуп-суфраган Мікалай Слупскі

Ў 18 стагоддзі было вырашана пабудаваць на месцы драўлянага храма новы мураваны. Будаўніцтвам займаўся біскуп Томаш Ігнацы Зянковіч, на грошы якія фундаваў ягоны дзядзька віленскі біскум Міхал Ян Зянковіч. Булаўніцтва новага Касцёла пачалося ў 1765 годзе, новы храм пачалі будаваць побач з тым месцам дзе стаяла старая драўляная святыня на Віленскай вуліца (зараз яна мае назву Савецкая). Узвядзенне новага храма скончылася ў 1770 годзе, пасля гэтага стары драўляны Касцёл па загадзе старасты лідскага Ігнацы Сцыпіёна быў разабраны на матэрыялы з якіх потым была пабудаваная гарадская уніяцкая царква.

Архітэктарам новага храма быў вядомы віленскі архітэктар Іаган Крыштаф Глаўбіц. Паводле яго праекта інтэр'ер Касцёла быў падзелены на тры нефы чатырма апорамі перакрыты сістэмай цыліндрычных скляпенняў на падпружных арках з распалубкамі. Таксама ў храме было зроблена восем алтароў, галоўны з якіх быў зроблены ў стылі ракако, раскрапаваны чатырма калонамі і спаранымі пілястрамі карынфскага ордэра, размаляванымі пад мармур.

Галоўны алтар 2022 год. Здымак @Hroshau
Галоўны алтар 2022 год. Здымак @Hroshau

Касцёл Узвышэння Святога Крыжа, 1914 год
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа, 1914 год

Храм дзейнічаў увесь час, ён пазбег лёсу быць зачыненым пасля паўстанняў 1830-х і 1863-1864 гадоў, перастаяў першую сусветную вайну. А ў час міжваеннай Польшчы ў 1928 годзе ён быў асвечаны быў асвечаны віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім. Таксама Касцёл Узвышэння Святога Крыжа дзейнічаў і ў гады панавання савецкай улады.

Дзякуй Вам, што даглядзелі і дачыталі гэты допіс. Калі Вам падабаўся допіс, калі ласка, падпісывайцеся на мой канал, будзе яшчэ шмат чаго цікавага і таксама не забывайцеся паставіць лайк да гэтага допіса.