Найти тему

Медыцынскае абсталяванне набыла Смаргонская ЦРБ

Калонаскапія – дыягнастычны метад даследавання прамой кішкі і кішэчніка, падчас якога ўрач з дапамогай эндаскопа можа рэальна ацаніць стан органаў і дыягнаставаць пэўнае захворванне.

Спецыяльнае абсталяванне для калонаскапіі набыла Смаргонская раённая цэнтральная бальніца дзякуючы фінансавай дапамозе кампаніі “Кранаспан”.

Прадстаўніца кампаніі, намеснік дырэктара па камерцыйным пытанням Людміла Сырнікава перадала дакументы на абсталяванне, а кіраўніцтва раёна і ЦРБ аддзячылі добрымі словамі і кветкамі. Словы ўдзячнасці выказалі старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык, галоўны ўрач ЦРБ Віталь Круповіч. Людміла Сырнікава выказала спадзяванне, што новае абсталяванне будзе служыць захаванню здароўя і выяўленню праблем на пачатковым этапе.

-2
-3
-4
-5
-6
-7
-8
-9
-10

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.