У часы трывожныя, нестабільныя кожны з нас шукае магчымасці засцерагчыся на так званы чорны дзень. Адны лішкі фінансаў пераводзяць у валюту, другія – у золата, трэція – набываюць акцыі. І толькі той, хто здольны прадбачыць жыццё на дзесяцігоддзі наперад, робіць стаўку па вышэйшаму рахунку: укладае сродкі ў выхаванне і адукацыю сваіх дзяцей. Напэўна, гэта было каханне з першага погляду. Праўда, сёння ні Саша, ні Вольга так не думаюць. Але ж цяпер яны глядзяць на сябе ранейшых з улікам набытага вопыту. Хаця момант, калі на педсавет прыйшла новая настаўніца англійскай мовы Вольга Сяргееўна, трывала ўрэзаўся ў памяць матэматыка Сольскай школы Аляксандра Мар’янавіча Дуксы. Вясёлы нораў, знешняя прывабнасць і незвычайны пазітыў дзяўчыны зачаравалі яго. Знайшоўшы повад, ён напрасіўся ў праважатыя. Так і падводзіў кожны раз на працягу года - спачатку да цягніка, пазней да кватэры, дзе Оля здымала пакойчык. А затым прыехаў у сваты да яе бацькоў. Некаму магла б не спадабацца такая старамоднасц