Найти тему

Луналі песні над вячэрнім паркам

Вечарам у нядзелю, 2 жніўня, гарадскі парк напоўніўся песнямі. Перад гледачамі выступіў творчы калектыў Лешчаняцкага сельскага клуба. Канцэрт ладзіўся ў рамках акцыі “Летні амфітэатр запрашае” і называўся “Зямлі маёй напевы”. А прысвечаны ён быў Году малой радзімы.

Лешчаняцкая вакальная група выканала многа цудоўных народных песнь, прыпевак на сямейна-бытовыя тэмы. У складзе групы - не ўсе работнікі культуры. Некаторыя жанчыны нават пенсіянеркі, але маюць звонкія галасы.

Гледачоў было не вельмі многа, але ўсе яны з задавальненнем слухалі выступленне самадзейных артыстаў і дарылі ім свае апладысменты.

-2
-3

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.