Маргарита Максимова Беларусь, Политика Приводим обращение белорусского поэта, прозаика и общественно-политического деятеля полностью. ЗВАРОТ
да дэмакратычных кандыдатаў у прэзідэнты
Бачачы, у які бок паварочвае выбарчая кампанія, звяртаюся да вас без асаблівай надзеі на поспех звароту, але раблю гэта, каб пасля не дакараць сябе за тое, што не зрабіў…
Кожнаму чалавеку лёс дае шанец спраўдзіць сябе ў жыцці. Вялікіх шанцаў даецца няшмат. Звычайна адзін. І мы найчасцей прапускаем яго, думаючы, што ён першы, але не апошні. А ён аказваецца і першым, і апошнім. Такім, які воляю лёсу зараз у вас.
Як вы скарыстаеце яго? Праз удзел у “выбарах” да канца? У такім разе вось які канец вас чакае. Пры яўцы ў 87,3% за Лукашэнку «прагаласуюць» 69,4%, за ўсіх астатніх кандыдатаў у прэзідэнты – 14,6%. Так што кожны з вас возьме ад свайго вялікага шанцу прыблізна 3%. Не больш, бо лічбы рэйтынгаў прэтэндэнтаў на месца прэзідэнта, якія беларускае тэлебачанне падало беларускам народу і якія я ск