Па даных упраўлення па адукацыі Маладзечангскага райвыканкама:
дзве вучаніцы атрымалі 100 балаў па беларускай мове – Анастасія Сухоцкая (СШ №9), Ганна Бярнацкая (Гарадзілаўская СШ).
У Вольгі Трус (гімназія №7) і Ягора Хадасевіча (СШ №1 імя Янкі Купалы) – найвышэйшы вынік па рускай мове.
У Таццяны Мацвеенка і Ангеліны Карасцялёвай з гімназіі №10 – 100 балаў па біялогіі і нямецкай мове адпаведна, у Юліі Баканоўскай з СШ №1 імя Янкі Купалы – па нямецкай мове. Па некаторых прадметах вынікі будуць вядомыя пазней.